Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка другі год запар прайграла кубак на турніры Жаночай тэніснай асацыяцыі ў Штутгарце. У фінале беларуска зноў прайграла Ізе Свёнтэк 3:6, 4:6, паведамляецца на сайце sport.pl
Іга Свёнтэк (1 ракетка свету) абараніла свой тытул на турніры ў Штутгарце. Як і летась, у фінале полька перамагла беларуску Арыну Сабаленку (2 ракетка свету) з лікам 6:3, 6:4. Іга Свёнтэк пракаментавала некаторыя ацэнкі, што Сабаленка – лепшая тэнісістка 2023: «Арына Сабаленка біла з усёй сілы ў руках. Арына Сабаленка зрабіла ўсё, што магла – яна можа многае. Але па той бок сеткі ў яе была саперніца проста лепшая – класам вышэй за яе.»
Арына Сабаленка «бліснула» сваімі паводзінамі падчас фінальнай цырымоніі, калі жартаўліва зрабіла рух, імітуючы, што сваім кубкам за другое месца разбівае акно Porsche Taycan S Sport Turismo, якое Іга Свёнтэк атрымала за 1 месца. Варта дадаць, што ў беларускі было вялікае жаданне выйграць гэтую машыну, што яна падкрэсліла ў сваім выступе.
– У мяне пытанне да спонсараў турніру і арганізатараў. Ці можам мы дамовіцца, што калі я зноў выйду ў фінал і правалюся, я атрымаю дадатковую машыну? Я зайшла так далёка і засталася ні з чым, – сказала віцэ-чэмпіёнка рэйтынгу WTA.
Сабаленку не любяць калегі-тэнісісты
Арыну Сабаленку згадваў падчас штогадовага звароту да народу Аляксандр Лукашэнка, яна не выказваецца пра вайну ва Украіне. Беларуска ўсведамляе, што яе могуць ненавідзець некаторыя калегі. – Многія затрымліваюць на мяне дзіўныя погляды. Але ж я нічога дрэннага ўкраінцам не зрабіла. Ёсць такія, хто мяне не любіць толькі таму, што я нарадзілася ў Беларусі. Гэта іх рашэнне, я не маю на гэта ўплыву. Гэта не лепшае пачуццё, калі цябе ненавідзяць ні за што, – пракаментавала Сабаленка.
Словы Сабаленкі пацвердзіла туніская тэнісістка Унс Джабір. «Мы ведаем, што адбываецца ў распранальні. Людзі рэзкія ў каментарах. Вялікая ёй павага. У кожнага ёсць свая гісторыя. Хацелася б, каб яе не судзілі паспешліва«, – заклікала Унс Джабір.
яс